БЕЛ Ł РУС

Макей і Сікорскі выказаліся за хутчэйшае мірнае ўрэгуляванне крызісу ва Украіне

29.08.2014 / 13:31

mfa.gov.by

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Польшчы Уладзімір Макей і Радаслаў Сікорскі выказаліся за хутчэйшае мірнае ўрэгуляванне крызісу ва Украіне. 

На гэтым міністры акцэнтавалі ўвагу ў час сустрэчы 28 жніўня, якая адбылася ў час двухдзённага рабочага візіту Уладзіміра Макея ў Рэспубліку Польшча. На перагаворах абмеркаваны актуальны стан спраў у рэгіёне, а таксама шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Польшчы дамовіліся аб прадаўжэнні кантактаў і правядзенні асобнай сустрэчы па праблематыцы двухбаковых адносін.

У той жа дзень прайшлі перагаворы Уладзіміра Макея з віцэ-прэм'ерам - міністрам эканомікі Рэспублікі Польшча Янушам Пехачыньскім. У размове таксама прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Катажына Кацперчык і намеснік міністра эканомікі Анджэй Дыха. Удзельнікі перагавора абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывах двухбаковага гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама абмеркавалі ход падрыхтоўкі пасяджэння сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, намечанага на IV квартал бягучага года ў г. Варшаве.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства 29 жніўня правёў сустрэчы з прадстаўнікамі польскіх дзелавых колаў, на якіх разгледжаны магчымасці рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў сферы прамысловай кааперацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула