БЕЛ Ł РУС

Нацбанк Беларусі аднаўляе ў поўным аб'ёме продаж і куплю атэставаных брыльянтаў

29.08.2014 / 16:32

Нацыянальны банк Беларусі з верасня аднаўляе ў поўным аб'ёме аперацыі па рэалізацыі грамадзянам і юрыдычным асобам атэставаных брыльянтаў і зваротным выкупе праз свае структурныя падраздзяленні.

Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Работа па выкупе раней рэалізаваных Нацыянальным банкам брыльянтаў была часова прыпынена з кастрычніка 2012 года ў сувязі са змяненнем структуры Нацбанка і неабходнасцю прывядзення ў адпаведнасць шэрага нарматыўных прававых актаў. Пры гэтым атэставаныя брыльянты прадаваліся, але ў асноўным у межах астаткаў, існуючых у касах структурных падраздзяленняў Нацыянальнага банка.

Інфармацыя аб асартыменце атэставаных брыльянтаў, іх кошце і пунктах продажаў размяшчаецца на афіцыйным сайце Нацбанка ў раздзеле «Цэны на атэставаныя брыльянты».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула