БЕЛ Ł РУС

У Расеі абышліся без "элегантнай перамогі"

3.12.2007 / 00:58

Nashaniva.com

На выбарах у Дзярждуму "Адзіная Расея" набрала 63,3 адсотка галасоў.

2 сьнежня ў Расеі прайшлі выбары ў Дзяржаўную думу. Перамогу атрымала "Адзіная Расея". Пасьля падліку траціны бюлетэняў АР, па стане на 23.30, мае 63,3 % галасоў.

Камуністычная партыя набрала 11,4 %, Лібэральна-дэмакратычная – 9,5%, Справядлівая Расея – 7,5 %.

Астатнія партыі не пераадолелі сяміпрацэнтнага бар’еру. Найвышэйшы паказчык з тых, хто не прайшоў, у Аграрнай партыі – 1,5 %. Дэмакратычныя партыі маюць ад 0,5% да 1,5% галасоў.

У выбарах у Дзярждуму ўзялі ўдзел 60 % тых, хто мае права галасаваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула