БЕЛ Ł РУС

Аўтобус з пасажырамі перакуліўся каля егіпецкай Хургады. Пацярпелі 42 чалавекі

1.09.2014 / 11:15

Nashaniva.com

Аўтобус з турыстамі перакуліўся на ўсходзе Егіпта, 42 чалавекі атрымалі раненні.

ДТЗ адбылося на трасе Хургада — Рос-Гарыб. Пасажыры атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, некаторыя ў крытычным стане. У асноўным у пацярпелых парэзы, удары, чэрапна-мазгавыя траўмы, паведамляе ria.ru

Аўтобус належаў прыватнай турфірме. Для перавозкі параненых спатрэбілася 14 машын хуткай дапамогі. Паліцыя вядзе расследаванне інцыдэнту і высвятляе прычыны ДТЗ.

Егіпет сумна вядомы сваёй дрэннай дарожнай інфраструктурай. Згодна са звесткамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у Егіпце штогод 12 тысяч чалавек становяцца ахвярамі аўтааварый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула