БЕЛ Ł РУС

ЕК: Санкцыі закрануць капіталы, абарону і тавары падвойнага прызначэння

3.09.2014 / 18:35

Санкцыі супраць Расіі дапоўняць прынятыя 31 ліпеня і закрануць рынкі капіталу, сферу абароны, тавары двайнога прызначэння і адчувальныя тэхналогіі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Еўракамісіі.

«У цяперашні час дзяржавы-сябры павінны абмеркаваць і ацаніць прапановы Еўракамісіі», — паведамляе сайт ЕК.

Паводле паведамлення, яны будуць прадстаўленыя Камітэту пастаянных прадстаўнікоў (COREPER) у сераду пасля абеду.

Пасля прыняцця дзяржавамі-сябрамі прапановы будуць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе Еўрапейскага саюза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула