БЕЛ Ł РУС

Вінаваты ў рэзананснай гродзенскай аварыі ўцёк з-пад варты, пераплыўшы Нёман

10.09.2014 / 11:57

AutoGrodno.by via Euroradio.fm

Нагадаем, што раніцай 9 верасня ў Гродне 19-гадовы кіроўца, які быў пад уздзеяннем наркотыкаў, збіў на прыпынку дзвюх жанчын. Адна з іх памерла. 

Кіроўца быў дастаўлены ў рэанімацыю лякарні. Мяркуецца, што ён быў пад уздзеяннем спайсаў. Як піша партал AutoGrodno.by, да палаты хлопца быў прыстаўлены канвой. Ачуняўшы, малады чалавек выскачыў з акна палаты, пераплыў Нёман і пачаў хавацца ў лесе. 

Затрымаць уцекача ўдалося праз некалькі гадзін — каля 20.30. 

На кіроўцу пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, хлопец атрымаў аўтамабільныя правы два месяцы таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула