У Рэчыцы жанчына на Citroen збіла на зебры 7-гадовага хлопчыка: дзіця ў рэанімацыі
У Рэчыцы на вуліцы Леніна ўвечары 9 верасня 42-гадовая жанчына — кіроўца Citroen Xsara збіла 7-гадовага хлопчыка, які пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Дзіця з цяжкімі траўмамі шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы.