БЕЛ Ł РУС

Нягледзячы на перамір'е, у данецкім аэрапорце адбыўся бой з выкарыстаннем «Градаў» і танкаў

10.09.2014 / 14:37

Баевікі не пакідаюць спробаў захапіць Данецкі аэрапорт, але сілы АТА адбіваюць атакі.

Пра гэта на брыфінгу ў сераду спікер РНБА Андрэй Лысенка.

«Падчас наступу ў аўторак на пазіцыі падраздзяленняў УСУ ў гэтым раёне расійскія наёмнікі страцілі 3 танкі і 2 БТРы», — заявіў ён.

Лысенка распавёў, што пазіцыі падраздзяленняў АТА на тэрыторыі аэрапорта ў Данецку былі абстраляныя з прымяненнем установак «Град».

«Пашкоджаныя Данецкая спецыялізаваная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат №22, два дзевяціпавярховыя дамы і дамы прыватнага сектара», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула