БЕЛ Ł РУС

Польшча спыніла рэверс газу ва Украіну

10.09.2014 / 15:06

Польшча спыніла рэверсныя пастаўкі газу ва Украіну. Пра гэта ў ходзе круглага стала паведаміў старшыня праўлення «Укртрансгаза» Ігар Пракопаў.

«Сёння Расія пачала абмяжоўваць пастаўкі газу ў Польскую Рэспубліку, г.зн. (з мэтай) скасаваць рэверс з Польшчы, які мы атрымліваем», — сказаў ён.

Па словах Пракопава, у 14:00 Польшча спыніла рэверсныя пастаўкі газу ва Украіну.

10 верасня Польская нафтагазавая кампанія (PGNiG) паведаміла пра незразумелае памяншэнне паставак прыроднага газу з Расіі па Ямальскім газаправодзе на 24%.

У жніўні Украіна, якая таксама атрымлівае рэверс са Славакіі, імпартавала каля 120,85 млн куб. м прыроднага газу ў рэверсным рэжыме праз тэрыторыю Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула