БЕЛ Ł РУС

У Малдове дом старшыні раёна закідалі кактэйлямі Молатава

11.09.2014 / 11:27

Nashaniva.com

Дом старшыні Кэушанскага раёна [рэгіён на паўдневым усходзе краіны] Іона Чыанталоя закідалі запальнай сумессю. Інцыдэнт адбыўся мінулай ноччу.

Паводле раённай пракуратуры, каля 02:30 гадзін ночы будынак загарэўся ад кінутых кактэйляў Молатава, а неўзабаве на месца прыбылі экіпажы паліцыі.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Сам старшыня раёна каментаваць выпадак адмаўляецца, паведамляе Moldnews.

Чыанталой з'яўляецца вылучэнцам Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Фатэль ён заняў у 2012 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула