Палітычны дырэктар МЗС Аўстрыі наведае Мінск
Дэлегацыя федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і міжнародных спраў Аўстрыі на чале з кіраўніком палітычнай секцыі, намеснікам міністра Янам Кікертам 15—16 верасня наведае Беларусь.
Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык 11 верасня на брыфінгу ў Мінску.
У рамках візіту запланаваны кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Аўстрыі. Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліць намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына.
«Удзельнікі кансультацый абмяркуюць шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. Акрамя таго, плануецца надаць значную ўвагу дыялогу па лініі Мінск — Брусель, а таксама пытанням рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі», — сказаў Мірончык.