БЕЛ Ł РУС

У Мінску знайшлі расчлянёны труп мужчыны

16.09.2014 / 12:19

УШ

sk.gov.by

Забіты быў знойдзены раніцай 15 верасня ў лесапаркавай зоне Заводскага раёна.

У ходзе агляду следча-аператыўнай групай на некаторай адлегласці ад парэшткаў былі выяўленыя фрагменты згарэлага адзення, якое, мяркуецца, належала загінуламу.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўжо ўсталявалі месца меркаванага здзяйснення злачынства, а таксама асобы ўсіх удзельнікаў падзей.

«Устаноўлена, што 53-гадовага мужчыну, падчас сваркі пасля сумеснага распівання спіртных напояў, нажом у сэрца забіў жыхар Гродзенскай вобласці, 1961 г. н.

Злачынства адбылося ў адной з кватэр Заводскага раёна. Труп праляжаў у кватэры некалькі дзён, пасля чаго забойца расчляніў яго і вынес у лес, а асабістыя рэчы спаліў», — паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

З падазраваным зараз працуюць следчыя. Яго дзеянні кваліфікаваныя па ч.1 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Для далейшага правядзення расследавання матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула