БЕЛ Ł РУС

У Нідэрландах з-за туману сутыкнуліся 150 аўтамабіляў

16.09.2014 / 16:50

На поўдні Нідэрландаў адбылося ДТЗ з удзелам 150 аўтамабіляў. Як паведамляе The News Tribune, прычынай аварыі стаў густы туман.

Ахвярамі ДТЗ сталі два чалавекі, дакладная колькасць пацярпелых пакуль невядомая.

Многія кіроўцы і пасажыры аказаліся заблакаванымі ў сваіх аўтамабілях на месцы здарэння. На месцы аварыі працуюць 50 машын хуткай дапамогі.

У паліцыі назвалі тое, што адбылося, «жахлівым хаосам» і папярэдзілі, што падобнае можа паўтарыцца цягам дня.

Інцыдэнт адбыўся ў ранішні час пік на трасе A58, якая злучае гарады Гус і Мідэлбург, у 150 кіламетрах ад Амстэрдама. У цяперашні час шаша перакрытая ў абодвух напрамках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула