БЕЛ Ł РУС

Ідзе ператрус на офісе дэмакратычных прафсаюзаў

6.12.2007 / 22:22

ЗП

Сярод затрыманых адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандар Макаеў і моладзевы актывіст Алег Корбан.

У офісе дэмакратычных прафсаюзаў, які знаходзіцца па адрасе Якубава,80, ад 20:20 праходзіць ператрус. Яго праводзяць шасьцёра супрацоўнікаў міліцыі. Зараз на офісе знаходзяцца адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандар Макаеў, моладзевыя актывісты Алег Корбан, Мікола Сергеенка і Надзея Сінькевіч. Нікога не выпускаюць.

Міліцыянты знайшлі пяць тысяч улётак з заклікам прыйсьці на прадпрымальніцкі мітынг 10 сьнежня. Найхутчэй, што гэтыя друкаваныя выданьні будуць канфіскаваныя. У міліцыянтаў таксама ёсьць прэтэнзіі да некаторай тэхнікі, што знаходзіцца ў офісе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула