Падлеткам, што забілі школьніка ў Бабруйскім раёне, далі па 13 гадоў пазбаўлення волі
18 верасня Магілёўскім абласным судом вынесены прыгавор па крымінальнай справе па абвінавачванні двух непаўналетніх жыхароў Бабруйска 1998 года нараджэння ва ўчыненні жорсткага забойства дзіцяці.
Пра гэта паведамілі ў Вярхоўным судзе.
3 сакавіка 2014 года ў рацэ Бярэзіна ў Бабруйску мясцовым жыхаром было знойдзена цела дзіцяці са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі. Устаноўлена, што абвінавачваныя ў стане алкагольнага ап'янення выказвалі пагрозы забойствам у адрас пацярпелага, учынілі з карыслівых пабуджэнняў яго ўтрыманне ў якасці заложніка, якое суправаджалася прымяненнем насілля. Затым на тэрыторыі гарадскога пляжа пазбавілі яго жыцця з асаблівай жорсткасцю.
Прыгаворам суда абвінавачваныя прызнаныя вінаватымі ў наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), заведама малалетняга, учыненым групай асоб, з асаблівай жорсткасцю, звязаным з вымаганнем і захопам заложніка; пагрозе прымянення насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, з мэтай непасрэднага завалодання маёмасцю (разбоі), групай асоб; патрабаванні перадачы маёмасці пад пагрозай прымянення насілля да пацярпелага і яго сваякоў (вымаганне), учыненага паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, пад пагрозай забойства; патрабаванні перадачы маёмасці пад пагрозай прымянення насілля да пацярпелага (вымаганне), паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, пад пагрозай забойства; ва ўтрыманні асобы ў якасці заложніка, спалучаным з пагрозай яго забойства, у мэтах прымусу фізічнай асобы ўчыніць нейкае дзеянне як умову вызвалення заложніка (захоп заложніка), групай асоб па папярэдняй змове, у дачыненні да заведама непаўналетняга, з карыслівых намераў, учыненым паўторна, з прымяненнем падчас утрымання асобы насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага.
Прыгаворам суда абвінавачваным прызначана пакаранне: па п.п. 2, 4, 6, 12 і 15 ч.2 арт.139 КК — у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў кожнаму; па ч. 2 арт. 207 КК — у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 6 гадоў кожнаму; па ч. 2 арт. 208 КК — у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады кожнаму; па ч. 3 арт. 208 КК — у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў кожнаму; па п.п. 1, 2, 3, 4, 7 ч. 2 арт. 291 КК — у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў кожнаму.
У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК, па паўторнасці злачынстваў, прадугледжаных ч.ч. 2 і 3 арт. 208 КК, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім абвінавачваным прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін 8 гадоў кожнаму.
У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў абвінавачваным прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 13 гадоў кожнаму з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.
Прыгавор законную сілу не набыў і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку.