БЕЛ Ł РУС

Найлепшы знаўца расейскай мовы — беларус

7.12.2007 / 13:51

Nashaniva.com

У міжнароднай інтэрнэт‑алімпіядзе «Інтэрактыўная расейская», якая праходзіла ў межах году расейскай мовы, перамог грамадзянін Беларусі.


У міжнароднай інтэрнэт‑алімпіядзе «Інтэрактыўная расейская», якая праходзіла ў межах году расейскай мовы, перамог грамадзянін Беларусі, Павал Кудрашоў. Другое месца заняла расейка, трэцяе — жыхарка Эстоніі.

Пераможца атрымаў галоўны прыз алімпіяды — прафэсійны ноўтбук з падтрымкай бесправадных сетак. За другое і трэцяе месцы прызэрам уручылі эксклюзіўныя падарункавыя выданьні расейскай паэзіі ручной работы — зборнікі Сяргея Ясеніна і Булата Акуджавы.

Прыём адказаў на заданьні алімпіяды, якая праводзілася цягам двух месяцаў, завершыўся 7 лістапада. Знаўцам мовы Пушкіна й Талстога прапанавалася расставіць правільны націск у словах, выправіць граматычныя памылкі, напісаць літарамі састаўныя лічэбнікі і праскланяць іх. Акрамя таго, яны мусілі прайсьці выпрабаваньні й па расейскай літаратуры.

Фіналістамі алімпіяды сталі 15 чалавек з васьмі краін сьвету, у тым ліку Ўкраіны, Ізраілю, Аўстраліі, Малдовы й Азэрбайджану. Усяго ў конкурсе ўзялі ўдзел больш за 4 тысячы чалавек з 40 краін.

Паводле РИА Новости

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула