БЕЛ Ł РУС

Продажы iPhone 6 б'юць рэкорды: за тры дні ўладальнікамі смартфонаў сталі ўжо больш за 10 млн чалавек

22.09.2014 / 22:11

Пачынаючы з 19 верасня — афіцыйнага старту продажаў — кампанія Apple прадала больш за 10 мільёнаў iPhone 6, усталяваўшы такім чынам новы рэкорд.

фота Reuters

Па словах генеральнага дырэктара «яблычнай кампаніі» Ціма Кука, продажы пераўзышлі ўсе чаканні, і Apple магла б рэалізаваць яшчэ больш смартфонаў, калі б паспявала іх вырабляць. Пры гэтым Кук паабяцаў задаволіць заказы карыстальнікаў, якія чакаюць сваёй чаргі, як мага хутчэй, гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула