БЕЛ Ł РУС

Штраф за ўвоз згушчанага малака і сала ў Польшчу — да $1000

23.09.2014 / 15:56

Nashaniva.com

Увоз мяса-малочнай прадукцыі ў ЕС абкладаецца высокімі штрафамі.

Пра ўзмацненне мытнага кантролю на мяжы Беларусі з Польшчай на прадмет мяса і малака паведаміла ў рэдакцыю чытачка сайта charter97.org.

«Правадніца перад праходжаннем мяжы папярэдзіла, што цяпер палякі штрафуюць за ўвоз мясных і малочных прадуктаў і сказала жанчыне ў купэ выкінуць бутэльку з малаком», — распавяла яна.

Журналіст charter97.org звярнуўся за тлумачэннямі ў мытны камітэт Польшчы. Прэс-сакратар мытні ў Беластоку Мацей Чарнецкі патлумачыў, што забарона на ўвоз прадуктаў жывёльнага паходжання існуе ўжо даўно і перыядычна на розных памежных пераходах узнікаюць сітуацыі, калі людзі хаваюць правоз гэтых прадуктаў. У такіх выпадках сапраўды ўжываецца пакаранне ў форме штрафу.

«Памеры штрафу складаюць ад 168 злотых (550 тысяч рублёў) да 3360 злотых (11 мільёнаў рублёў). Гэта залежыць ад сітуацыі, ад аб'ёмаў прадукцыі і гэтак далей», — паведаміў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула