БЕЛ Ł РУС

На гонках у Італіі аўтамабіль заляцеў у натоўп гледачоў

7.10.2014 / 09:44

Жудасны інцыдэнт ледзь не скончыўся трагедыяй, а адбыўся ён на гонках Jolly Rally Valle d'Aosta у італьянскай аўтаномнай вобласці Вале-д'Аоста.

Не справіўшыся з кіраваннем, кіроўца аднаго з аўтамабіляў-удзельнікаў заляцеў у натоўп гледачоў, якія сядзелі ля дарогі. Страшныя кадры трапілі ў сетку Інтэрнэт.

На апублікаваным відэа бачна, як аўтамабіль на поўнай хуткасці ўлятае ў аматараў ралі, якія сочаць за спаборніцтвамі на абочыне. Паміж людзьмі і трасай няма ніякай агароджы. Цяжка паверыць, але, на шчасце, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Паведамляецца, што пілоты машыны былі дастаўлены ў бальніцу, іх жыццю нішто не пагражае. Адной з жанчын, што проста выскачылаз-пад колаў аўтамабіля, гісторыя абышлася проста моцным спалохам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула