БЕЛ Ł РУС

Баевікі працягваюць штурм аэрапорта Данецка 

7.10.2014 / 09:53

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе сайт горада Данецка.

Абстаноўка на ўсходзе Украіны застаецца складанай. Сіламі АТА зафіксаваныя баявыя сутыкненні паміж рознымі групоўкамі баевікоў. Так, з раёна Кандрацьеўкі нанесены агнявы ўдар па Горлаўцы, а са Жданаўкі зроблены мінамётны абстрэл Данецка.

Згодна з аператыўнай зводкай прэс-цэнтра АТА па стане на 7:50, баевікі не спыняюць спробаў штурму Данецкага аэрапорта, працягваюць абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў.

Таксама зроблены абстрэлы блокпастоў украінскіх сілавікоў, якія ахоўваюць ТЭС у горадзе Шчасце, што забяспечвае электрычнасцю Луганск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула