БЕЛ Ł РУС

Пуцін прыляціць у Мінск 10 кастрычніка

7.10.2014 / 11:34

Nashaniva.com

10 кастрычніка Уладзімір Пуцін у рамках рабочага візіту ў Беларусь возьме ўдзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, паведамляе прэс-служба кіраўніка расійскай дзяржавы.

Плануецца, што на саміце СНД будуць абмяркоўвацца пытанні развіцця шматбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай, гуманітарнай і праваахоўнай сферах. Рыхтуецца да падпісання шэраг адпаведных пагадненняў і рашэнняў, а таксама Заява аб умацаванні міжнароднай сістэмы кантролю над наркотыкамі ды інш.

На пасяджэнні Міждзяржсавета Еўразійскай эканамічнай супольнасці прэзідэнты Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстанаі і Таджыкістана падвядуць вынікі працы ЕўрАзЭС і падпішуць Дамову аб спыненні яе дзейнасці (з 1 студзеня 2015 года).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула