БЕЛ Ł РУС

СБУ мае намер уключыць у зону АТА частку Харкаўскай вобласці

8.10.2014 / 11:58

Nashaniva.com

Служба бяспекі Украіны (СБУ) мае намер уключыць у зону антытэрарыстычнай аперацыі раёны Харкаўскай вобласці.

Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнай службы Украіны па справах ветэранаў вайны і ўдзельнікаў АТА Артур Дзеравянка, перадае rbk.ua са спасылкай на прэс-службу дэпартамента інфармацыі і камунікацый з грамадскасцю сакратарыята Кабінета міністраў Украіны.

«СБУ ў бліжэйшы час апублікуе тэрытарыяльную зону АТА, у якую ўвойдуць Данецкая і Луганская вобласці. Таксама прапрацоўваецца пытанне аб ўключэнні гэтай зоны некаторых раёнаў Харкаўскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула