БЕЛ Ł РУС

Школьнік збіў аднакласніка: аднаму падабалася расійскае кіно, другому — амерыканскае

9.10.2014 / 11:32

СМ

Цяпер можа адправіцца за краты.

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося ў абласным цэнтры. Дзесяцікласнікі паспрачаліся праз разыходжанне ў густах на мастацкае кіно. Каб не прыцягваць увагі да сваіх разборак у школе, пайшлі на кватэру да аднаго са школьнікаў. Там і пабіліся: 15-гадовы падлетак нанёс цяжкія цялесныя пашкоджанні 16-гадоваму.

У міліцыю звярнуліся медыкі, калі ў бальніцу паступіў збіты хлопец. У дачыненні да яго крыўдзіцеля заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула