БЕЛ Ł РУС

Брытанец з падазрэннем на Эболу памёр у Македоніі

9.10.2014 / 22:31

Міністэрства замежных спраў Злучанага Каралеўства правярае інфармацыю аб тым, што грамадзянін гэтай краіны памёр у Македоніі ад віруса Эбола.

Брытанскі ўрад раней абвясціў пра ўвядзенне дадатковых мер кантролю пасажыраў, якія прыбываюць з краін, дзе распаўсюджваецца вірус, у аэрапортах Хітроў і Гэтвік, а таксама на тэрміналах міжнароднага цягніка Eurostar.

Колькасць ахвяр эпідэміі гемарагічнага віруснага захворвання перавысіла 3500 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула