БЕЛ Ł РУС

Пуцін, гоў хоўм!

13.12.2007 / 20:26

У Менску прайшла яшчэ адна акцыя супраць прыезду Пуціна. Затрыманыя 15 чалавек.

Увечары пара дзясяткаў маладых людзей выйшлі на Нямігу з расьцяжкай «Путин, Go Home!». Яны трымалі бел‑чырвона‑белы, чырвона‑зялёны, эўразьвязаўскія сьцягі, а таксама сьцягі Менску, скандзіравалі «Путин, Go Home!», «Незалежнасьць!», «Жыве Беларусь!», «Не ‑‑ саюзу з Расеяй!», «Тут вам не Расея» і рвалі партрэты Пуціна.

Празь дзесяць хвілін пасьля пачатку акцыі пад’ехаў аўтазак. Былі затрыманыя 15 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула