Памёр мастак Фёдар Ястраб, які пакутаваў ад рэдкай хваробы
Яго не стала 19 кастрычніка.
belapan.by
Крыху больш за год ён пражыў пасля выяўлення бакавога аміятрафічнага склерозу.
Фёдару (Францу) Ястрабу сёлета споўніўся 61 год. Да хваробы ён загадваў галерэйна-выставачным аддзелам у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сябра Беларускага саюза мастакоў. Выкладаў у БДУ культуры і мастацтваў.
Развітанне з мастаком пройдзе сёння з 10.00 да 12.00 у касцёле Святых Сымона і Алены.
Бакавы аміятрафічны склероз (хвароба маторных нейронаў) — невылечная хвароба цэнтральнай нервовай сістэмы, пры якой адбываецца паражэнне маторнай кары галаўнога мозга і рухальных нейронаў. Гэта прыводзіць да паралічаў і ў далейшым атрафіі цягліцаў. Штогод выяўляецца 1-2 выпадкі захворвання на 100 тысяч чалавек.