БЕЛ Ł РУС

Як медзведзяня заблукала ў аптэцы ВІДЭА

23.10.2014 / 13:23

Чорнае медзведзяня, якое знайшлі ў аптэцы горада Ашленд у штаце Арэгон, застанецца зімаваць у цэнтры для жывёл у Вашынгтоне. Там разлічваюць адпусціць жывёліну назад у дзікую прыроду вясной.

Паўгадавое малое важыць шэсць кілаграмаў, да гэтага часу не зразумела, адкуль прыйшло ў горад.

Паліцэйскаму ўдалося злавіць медзведзяня кошыкам для пакупак, калі пакупнікі здымалі малога на тэлефоны.

На аматарскай здымцы відаць, як медзведзяня блукае паміж паліцамі, а затым, убачыўшы чалавека з кошыкам, бяжыць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула