БЕЛ Ł РУС

Акцыі ў Дзень салідарнасьці

17.12.2007 / 8:43

Nashaniva.com

У Менску, Жодзіне, Барысаве, Салігорску і Мазыры.


16 сьнежня а 20:00 ў Менску ля будынку кляштару бэрнардзінаў сабралася некалькі чалавек.

У Жодзіне, Барысаве, Салігорску і Мазыры таксама адбыліся акцыі салідарнасьці.

У Навагрудку міліцыянты затрымалі 9 чалавек. Трое зь іх — непаўналетнія. Іх зьнялі на відэа, забралі ўлёткі і партрэты палітвязьняў. Усіх затрыманых пазьней адпусьцілі.

У Салігорску, Жодзіне, Барысаве, Мазыры моладзь расклеіла ў людных месцах партрэты палітвязьняў.

У Салігорску на плошчы Леніна запалілі сьвечкі.

У Менску ля будынку Галоўнага паштампу і ў мікрараён Ўручча адбыліся кароткатэрміновыя акцыі

Удзельнікі — сябры назарэгістраванай арганізацыі Малады фронт.

На станцыях мэтро расклеілі партрэты палітвязьняў. Супрацоўнікі лінейнага адзьдзелу міліцыі хутка зьнялі партрэты.

Ніводнага ўдзельніка акцыі не ўдалося затрымаць.

Паводле: Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула