Расія плануе «бурныя ўзаемаадносіны» з Кітаем у космасе
Як распавёў віцэ-прэм’ер Расійскій Федэрацыі ў інтэрв’ю ІТАР-ТАСС, Расія і Кітай будуць супольна даследваць космас.
Па словах Дзмітрыя Рагозіна, расійская дэлегацыя ў бліжэйшы час наведае кітайскую авіякасмічную выставу, дзе абмяркуе канкрэтныя праекты. Дзве краіны ўжо актыўна супрацоўнічаюць і абмяркоўваюць «магчымыя супольныя праекты ў галіне засваення касмічнай прасторы». Віцэ-прэм’ер назваў ўзаемаадносіны краінаў «даволі бурнымі».
За ўзмацненне расійска-кітайскай супрацы Рагозін падзякаваў Захаду і заходнім санкцыям. «Я не жартую, бо ў пэўным сэнсе гэта прарвала псіхалагічныя бар’еры, якія, быць можа, у некага ў галаве існавалі адносна супрацы з Кітаем», — заявіў Рагозін.
Расійская касмічная праграма нацэленая на засваенне Луны (высадка ў 2030-м годзе) і не выключае ўтварэння луннай базы ў 2030-х гадах. Амерыканская касмічная праграма тымчасам нацэленая на засваенне Марса