БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Афганістана змяніў імя

3.11.2014 / 10:14

Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані Ахмадзай вырашыў адмовіцца ад свайго племяннога імя Ахмадзай і стаў Ашраф Гані.

Адпаведнае ўказанне было разаслана канцылярыяй кіраўніка дзяржавы ва ўрадавыя ўстановы і СМІ, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Файек Ваяхідзі. Змены ўнеслі і ў пасведчанне прэзідэнта.

Ахмадзаі — адно з найбуйнейшых пуштунскіх плямёнаў у Афганістане. Многія яго члены дадаюць назву племя ў канцы імя, каб паказаць сваю племянную прыналежнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула