БЕЛ Ł РУС

Успышка трыхінелёзу ў Воранаўскім раёне: 10 чалавек трапілі ў бальніцу

8.11.2014 / 20:08

Першыя шэсць хворых трапілі ў бальніцу яшчэ 6 лістапада: ва ўсіх выяўленыя клінічныя праявы захворвання.

Сярод хворых ёсць адно 10-гадовае дзіця. На сёння заражаных ужо дзесяць чалавек.

Пацярпелыя знаходзяцца пад назіраннем, іх стан ацэньваецца як здавальняючы. Супрацоўнікі Воранаўскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі займаюцца высвятленнем абставінаў заражэння, а таксама вызначэннем поўнага кола асобаў, якія маюць прыкметы інфекцыйнага захворвання.

Канчатковы дыягназ захварэлым будзе выстаўлены 14 лістапада пасля таго, як будуць атрыманыя вынікі лабараторных даследаванняў

Трыхінелёз — паразітарнае захворванне. Заражэнне адбываецца пры спажывання інфікаванага трыхінеламі мяса. Асноўныя клінічныя праявы захворвання — высокая тэмпература, болі ў мышцах, ацёк твары, высыпанне. Гэтая хвароба можа выклікаць ускладненні, кшталту міякардыту, сардэчнай недастатковасці, пнеўманіі, гепатыту ды інш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула