БЕЛ Ł РУС

Тымчук: Сілы АТА знішчылі падраздзяленне зводнага рэактыўнага дывізіёна войскаў РФ

12.11.2014 / 9:55

Nashaniva.com

11 лістапада ўкраінская рэактыўная артылерыя нанесла папераджальны ўдар па групоўцы ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі баевікоў паблізу Мікалаеўкі (раён Дакучаеўска).

Пра гэта паведаміў арганізатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук раніцай 12 лістапада ў Facebook.

«У выніку ўдару было знішчана адно з агнявых падраздзяленняў зводнага рэактыўнага дывізіёна расійскіх войскаў (пастаяннае месца дыслакацыі — Паўднёвая ваенная акруга РФ), палявы склад боепрыпасаў гэтага ж дывізіёна, а таксама некалькі адзінак аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікі», — паведамляе ён.

«Па выніках ўдару расійскае камандаванне выставіла прэтэнзіі мясцовым тэрарыстам пра нібыта перадачу інфармацыі аб пазіцыі расійскіх падраздзяленняў украінскім войскам», — піша Тымчук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула