БЕЛ Ł РУС

«Правы сектар» пакідае аэрапорт у Данецку

12.11.2014 / 16:22

Сілы «Правага сектара» выканалі сваю задачу і цяпер выводзяцца адтуль.

Пра гэта па тэлефоне Грамадскаму тэлебачанню паведаміў камандзір батальёна па мянушцы Чорны.

«Усё, што мы змаглі там зрабіць — мы зрабілі. Цяпер ім будуць займацца толькі Узброеныя сілы Украіны, а мы далей будзем «кашмарыць» нашых ворагаў»,

— сказаў ён.

Таксама Чорны адзначыў, што «Правы сектар» працягне ўдзельнічаць у абароне ад сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

«Мы ў абавязковым парадку будзем даўкамплектоўвацца і ў нас ёсць шмат напрамкаў, дзе патрэбна наша дапамога, пачынаючы з Марыупаля, Дэбальцва, сканчаючы Луганскай вобласцю», — падкрэсліў Чорны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула