БЕЛ Ł РУС

Вечарына «Кірмаш цудаў Віславы Шымборскай» — 18 лістапада

17.11.2014 / 18:27

Nashaniva.com

Вечарына, прысвечаная паэтцы і нобелеўскай лаўрэатцы. Спартоўцы, дыпламаты, грамадскія дзеячы, людзі розных прафесій, прачытаюць вершы Шымборскай на сваіх мовах і ў польскім арыгінале.

Бяруць удзел:

баскетбаліст Аляксандр Куль
спявачка Кася Камоцкая
дыпламат Лешэк Шарэпка
актрыса Ганна Хітрык
пісьменнік Уладзімір Арлоў
хірург Іван Пікірэня
вядучы – Андрэй Хадановіч.

18 лістапада (аўторак). Галерэя Ў (Мінск, пр-т Незалежнасці 37а). Пачатак а 18:30.

Імпрэза адбываецца ў межах «Месяца польскай літаратуры з кнігарняй «логвінаЎ».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула