БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз уводзіць новыя санкцыі супраць прарасійскіх сепаратыстаў

17.11.2014 / 19:02

І не пашырае санкцыі адносна Расіі. 

Рашэнне аб санкцыях было прынятае сёння ў Бруселі на пасяджэньні Рады міністраў замежных справаў краін Эўрапейскага Саюза.

Дакладны спіс будзе ўзгоднены і абнародаваны да канца лістапада.

Гэты крок закліканы паказаць, што Еўрасаюз не прызнае выбараў, якія прарасійскія сепаратысты арганізавалі 2 лістапада ў Данецкай і Луганскай абласцях усходняй Украіны.

Санкцыі будуць прадугледжваць замарожванне актываў і ўвядзенне забароны на паездкі ў краіны ЕС.

Міністры не прынялі ніякіх дадатковых санкцыяў адносна Расіі, якае дае істотную дапамогу сепаратыстам ва ўсходняй Украіне.

Украінскі міністар замежных справаў Павал Клімкін сёння знаходзіўся з візітам у Бруселі, ён заклікаў ЕС паслаць «ясны сігнал Маскве, што далейшая дэстабілізацыя ва Украіне выкліча далейшыя крокі з боку Еўразвяза».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула