БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрыўся Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва

18.11.2014 / 15:11

Фота Сяргея Зініна

Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін, генеральны дырэктар Бізнэс-школы ІПМ Павел Данэйка.

Данэйка энергічна дыскутаваў са Снапковым.

Снапкоў перагаварыў і з Карагіным.

Павел Данэйка быў у цэнтры ўвагі.

Выступае міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

Таццяна Марыніч, кіраўніца групы кампаній BELBIZ.

Брус Бакнэл, пасол Яе Вялікасці.

Скот Роланд, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі.

У сталічным гатэлі «Рэнесанс» адбылося адкрыццё Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі. Са сваімі выступамі да прысутных звярнуліся Таццяна Марыніч — кіраўнік групы кампаній BELBIZ, Брус Бакнэл — пасол Вялікай Брытаніі ў Беларусі, Скот Роланд — часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі.

Удзел замежных дыпламатаў быў рознабаковы. Генеральны партнёр Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва (Global Enterpreneurship Week, GEW) у Беларусі — Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.

Арганізатарамі выступілі група кампаній BEL.BIZ, Агенцтва «Бізнес-навіны» Doingbusiness.by і Рэспубліканская Канфедэрацыя прадпрымальніцтва.

На Форуме плануецца абмеркаваць пытанні пабудовы прадпрымальніцкай эканомікі, фінансавання малога і сярэдняга бізнесу, развіцця інавацыйных прадуктаў і лідэрства.

Беларусь далучылася да Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва (GEW) у чацвёрты раз. Агулам ён праходзіць 17—23 лістапада ў 150 краінах. На працягу гэтага тыдня ў Мінску адбудзецца больш за 30 мерапрыемстваў, у якіх возьмуць удзел прадпрымальнікі, лідары бізнесу, міжнародныя эксперты, дыпламаты, прадстаўнікі фінансавых інстытутаў, бізнес-саюзаў, уладаў. Беларускія і замежныя эксперты правядуць майстар-класы, трэнінгі і канферэнцыі, прысвечаныя лідэрства і кіраванні персаналам, схемах прыцягнення кліентаў, тэхналогіях прасоўвання брэнда, бізнес-этыкету і шмат чаму іншаму. Поўную праграму тыдня можна пабачыць тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула