БЕЛ Ł РУС

Перагоншычыкі трактароў затрыманыя на мяжы з Украінай

21.12.2007 / 09:18

Nashaniva.com

На перапродажы аднаго трактара ва Украiне можна зарабiць да трох тысяч долараў.

У Пінскiм раёне затрыманы чатыры трактары, якiя грамадзяне Украiны спрабавалi нелегальна пераправiць на сваю тэрыторыю з Беларусi. Перайсцi мяжу кантрабандысты меркавалi каля вёскi Невель, але былi спынены памежнiкамi i мiлiцыянерамi.

Тры трактары без дакументаў i адзiн з дакументамi, паводле папярэдняй iнфармацыi, былi купленыя ў беларускiх фермераў. Затрыманы i перагоншчыкi машын, якiм давядзецца адказваць па закону.

Кантрабанда сельгастэхнiкi, паводле iнфармацыi праваахоўнiкаў, зараз набывае папулярнасць на мяжы. На перапродажы аднаго трактара ва Украiне можна зарабiць да трох тысяч долараў.

Яня Светава, «Звязда»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула