БЕЛ Ł РУС

Рост ВУП замёр на адзнацы 1,5%

19.11.2014 / 12:44

Трэці месяц запар рост ВУП застаецца ў Беларусі нязменным. Паводле вынікаў студзеня—кастрычніка эканамічны рост захаваўся на ўзроўні 1,5%. 

У грашовым выражэнні ВУП Беларусі за студзень—кастрычнік склаў 620,2 трлн. рублёў. Нагадаем, афіцыйны прагноз урада на 2014 год прадугледжвае прырост ВУП на 3,3% у параўнанні з мінулым годам. 

Паводле вынікаў першага квартала 2014 год эканамічны рост у Беларусі складаў 0,7%, згодна са звесткамі за першае паўгоддзе — 1,2%. За студзень—ліпень прырост ВУП дасягнуў 1,5%, і з таго часу (у жніўні, верасні і кастрычніку) тэмпы эканамічнага росту не мяняліся. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула