БЕЛ Ł РУС

Дзёрзкая акцыя каля Крамля ў гадавіну Майдану: прайшлі з украінскім сцягам, спалілі пудзіла Пуціна ФОТА, ВІДЭА

22.11.2014 / 0:6

У Маскве недалёка ад Крамля ў пятніцу былі затрыманыя некалькі ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі, прымеркаванай да гадавіны пачатку Еўрамайдану ва Украіне, паведамляе расійская служба Радыё Свабода.

На Сафійскай набярэжнай, у раёне Вялікага Каменнага моста, каля 15 актывістаў разгарнулі ўкраінскі сцяг і банер «Учора Кіеў, заўтра Масква», запалілі фаеры і падпалілі пудзіла Уладзіміра Пуціна.

Удзельнікі маршу скандзіравалі: «Слава Украіне — героям слава!», «Слава Героям Нябеснай сотні», «ДНР, гори в аду»

На Балотнай плошчы были затрыманыя трое актывістаў, якія праводзілі акцыю: Ільдар Дадзін, Аляксандр Шалкавенкаў і яшчэ адзін чалавек. Па іншых звестках, затрыманых пяцёра.

Каментароў з боку праваахоўных органаў пакуль няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула