БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка праапераваны

22.11.2014 / 19:58

ЯМ

Аляксандру Лукашэнку зрабілі аперацыю на каленным суставе.

на фота — Лукашэнка ў БДПУ 21 лістапада, president.gov.by

Пра гэта заявіла ягоная прэс-сакратарка Наталля Кірсанава (Эйсмант).

Яна сцвярджае, што Лукашэнка атрымаў траўму падчас адной з хакейных трэніровак.

«Аперацыя была планавай, але з-за шчыльнага графіка прэзідэнта правесці яе раней было немагчыма. Цяпер прэзідэнт адчувае сябе здавальняюча. Ён знаходзіцца ў сваёй загараднай рэзідэнцыі. Для рэабілітацыі спатрэбіцца 3-4 дні. Свае абавязкі прэзідэнт выконвае ў поўным аб'ёме», — заявіла прэс-сакратар.

Аперацыю правялі ў лечкамісіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула