БЕЛ Ł РУС

Пасол Беларусі ва Украіне быў выкліканы ў МЗС у сувязі з інцыдэнтам з украінскімі сцягамі

26.11.2014 / 00:37

СГ

Пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў у сувязі з інцыдэнтамі з украінскімі сцягамі на канцэрце «Океана Ельзи» ў Менску.

Як паведаміў прэс-сакратар украінскага МЗС Яўген Перабійніс, «учора была размова з паслом Беларусі. Тлумачэнне было такое ж, як і МЗС Беларусі ў Твітары — што існуюць інструкцыі, якія забараняюць выкарыстанне сцягоў на такіх масавых мерапрыемствах». «Але тут нават справа не ў інструкцыях, а ў тым, што, сапраўды, была прадэманстраваная непавага да дзяржаўных сімвалаў сяброўскай суседняй краіны. Менавіта ў гэтым і было нашае пытанне. Таму мы спадзяемся, што будуць зробленыя пэўныя высновы», — падкрэсліў прэс-сакратар МЗС Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула