«Ісламская дзяржава» ажыццявіла першыя пакаранні за гомасэксуалізм
Баевікі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» забілі камянямі да смерці двух мужчын, якія абвінавачваюцца за гомасэксуалізм.
Па дадзеных Сірыйскай абсерваторыі па правах чалавека, гэта першыя пакаранні, учыненыя ісламістамі ў адносiнах да асоб, абвінавачаных ў гомасэксуалізме.
Таксама паведамляецца, што забітыя маглі быць апанентамі «Ісламскай дзяржавы», а абвінавачванне ў гомасэксуалізме было выкарыстана ў якасці падставы для іх забойства.