БЕЛ Ł РУС

Беларусь хоча завозіць малако з Эстоніі

26.11.2014 / 18:19

Фарыд Беррашэд

На гэтым тыдні міністр сельскай гаспадаркі Эстоніі Івар Падар знаходзіцца з візітам у Беларусі. У Мінску Падар сустракаецца з беларускім калегам і міністрам гандлю, а таксама з прадстаўнікамі прадпрыемстваў малочнай і рыбнай прамысловасці.

Як паведаміў тэлеканал ERR, Пасольства Беларусі ў Эстоніі ў пачатку лістапада прапанавала закупляць малако ў гэтай прыбалтыйскай краіне. Такая зацікаўленасць тлумачыцца ўзрослым попытам на беларускія малочныя прадукты з боку Расіі.

З 2004 года Эстонія не экспартавала малако і малочныя прадукты ў Беларусь. Пасля візіту эстонскай дэлегацыі ў Мінску высвятляцца далейшыя крокі супрацоўніцтва дзвюх краін.

Са жніўня 2014 у Расію забаранены ўвоз эстонскай малочнай прадукцыі.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула