БЕЛ Ł РУС

Культурнай сталіцай Беларусі 2015 года стане Брэст

26.11.2014 / 19:33

Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры.

На статус «Культурная сталіца Беларусі 2015» прэтэндавалі два гарады — Брэст і Маладзечна.

Гісторыя горада налічвае амаль 1000 гадоў. Ён уваходзіць у тройку старэйшых гарадоў краіны разам з Полацкам і Туравам.

На 2015 год запланавана правядзенне 150 арыгінальных рэспубліканскіх і рэгіянальных творчых праектаў, акцый, форумаў, у першую чаргу — да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Статус «Культурная сталіца Беларусі» прысуджаўся пяці гарадам: Полацку, Гомелю, Нясвіжу і Магілёву, два з іх — Гомель (2011) і Магілёў (2013) — адначасова мелі статус «Культурная сталіца СНД». У кожным з гарадоў праходзіла да 200 мерапрыемстваў на працягу года, у тым ліку шмат інавацыйных праектаў, зорных канцэртаў, музычных і тэатральных прэм'ер, мастацкіх выставак.

На калегіі таксама прынята рашэнне аб тым, што культурная сталіца 2016 года будзе вызначана ў першай палавіне наступнага года. Гэта дасць магчымасць гораду, будучай культурнай сталіцы, падрыхтавацца да адказнай місіі больш аб'ёмна і паўнавартасна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула