БЕЛ Ł РУС

Камандуючы НАТА папярэджвае пра небяспеку мілітарызацыі Крыма: пагроза ўсяму Чорнаму мору

26.11.2014 / 21:48

Камандуючы сухапутнымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў заявіў, што мілітарызацыя анэксаванага Расіяй Крыма можа быць выкарыстана для ўсталявання расійскага кантролю над усім басейнам Чорнага мора.

Выступаючы ў Кіеве, генерал Брыдлаў сказаў, што вайсковыя аб'екты, якiя ствараюцца ў Крыме, будуць аказваць уплыў на ўвесь Чарнаморскі басейн.

У сераду расійскае міністэрства абароны заявіла, што ў Крыме размешчана 14 знішчальнікаў-бамбавікоў у рамках эскадрыллі ў складзе 30 баявых машын, якія будуць базавацца на паўвостраве.

Гэтыя самалёты былі перадыслакаваныя на авіябазу Бельбек з баз у Краснадарскім краі.

У аўторак генерал Брыдлаў заявіў, што на ўсходзе Украіны прысутнічае вялікая колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія навучаюць і кансультуюць сілы сепаратыстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула