БЕЛ Ł РУС

Вайна з ісламістамі: 81 забіты ў Нігерыі, 15 авіяўдараў у Сірыі і Іраку 

29.11.2014 / 9:21

СГ

У Нігерыі тры бомбы выбухнулі ў галоўнай мячэці Кана — найбольшага горада на поўначы краіны. Пасля выбуху тэрарысты адкрылі страляніну па верніках. У выніку загінуў 81 чалавек. Імаверна, тэракт учыніла групоўка «Бока харам», якая ваюе супраць хрысціянаў і памяркоўных мусульманаў.

Працягваюцца баявыя дзеянні таксама ў Сірыі і Іраку. Як паведамляе агенцтва Ройтэрз, ад серады авіяцыя саюзнікаў нанесла 15 ракетна-бомбавых удараў па цэлях на тэрыторыі, што кантралююцца самаабвешчанай «Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула