БЕЛ Ł РУС

Новы расійскі пісталет праваліўся на выпрабаваннях

29.11.2014 / 22:42

Аляксандр Гелагаеў

Расійскі пісталет «Стрыж», які разглядаўся ў якасці будучай асноўнай кароткарульнай зброі для арміі РФ, праваліў выпрабаванні ў Цэнтральным навукова-даследніцкім інстытуце дакладнага машынабудавання.

Пра гэта паведаміў дырэктар ЦНДІДМ Дзмітры Сямізораў агенцтву Інтэрфакс.

Па словах Сямізорава, «Стрыж» перастаў працаваць літаральна на першых этапах выпрабаванняў.

«Пісталет прадэманстраваў сваю неадпаведнасць у плане таго, каб быць прапанаваным нашым ваенным спажыўцам», — сказаў Сямізораў.

«Стрыж» быў распрацаваны сумеснай кампаніяй Arsenal Firearms, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў РФ.

У чэрвені 2012 года віцэ-прэм'ер РФ Дзмітры Рагозін заявіў, што «Стрыж» будзе прыняты на ўзбраенне расійскай арміі і пераўзыходзіць па характарыстыках класічныя аўстрыйскія пісталеты Glock.

Дзмітры Рагозін лічыцца «ястрабам» сярод расійскіх палітыкаў і неаднароза выступаў з гучнымі заявамі пра хуткае з'яўленне ў Расіі найноўшых узбраенняў, якія потым аказваліся непраўдзівымі. Напрыклад, гэтак атрымалася сёлета з танкам «Армата»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула