Прэм'ер Японіі хоча падпісаць мірную дамову з Масквой
Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ заявіў, што плануе вырашыць тэрытарыяльную спрэчку з Расіяй і падпісаць мірную дамову па выніках Другой сусветнай вайны.
Пра гэта паведамляе агенцтва Kyodo.
Японскі прэм'ер падкрэсліў, што мае намер дамагчыся «вырашэння праблемы паўночных тэрыторый і заключыць мірную дамову».
«Мая місія як прэм'ер-міністра заключаецца ў тым, каб у што б там ні стала дамагчыся (гэтага)», - заявіў Абэ.