БЕЛ Ł РУС

Украіна плануе бязвізавы рэжым з ЕС у маі 2015 года

1.12.2014 / 10:49

Міністэрства замежных спраў Украіны плануе бязвізавы рэжым з Еўрасаюзам у маі 2015 года.

Пра гэта заявіла намеснік міністра замежных спраў Алена Зеркаль.

«Мы плануем у маі выйсці на рашэнне ЕС па прадастаўленні Украіне бязвізавага статусу, а на верасень дамагчыся таго, каб украінцы маглі падарожнічаць па Еўропе», — сказаза Зеркаль.

Яна падкрэсліла, што шмат у чым рашэнне Еўропы залежыць ад палітыкі Украіны.

«Першае патрабаванне — гэта біяметрычныя пашпарты, гэта запланавана на студзень месяц. Сумеснымі намаганнямі мы зможам дамагчыся поспехаў. Шмат што залежыць ад органаў, якія працуюць унутры Украіны», — адзначыла намеснік міністра.

Паводле звестак прэс-службы Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны, біяметрычны пашпарт будзе каштаваць каля 15 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула