БЕЛ Ł РУС

Тэлеканал «Дождь» высяляюць: не выключана, вяшчанне будзе весціся з кватэр супрацоўнікаў

5.12.2014 / 20:35

Тэлеканал «Дождь» пакіне сваю часовую студыю ў рэдакцыі праекта «Сноб» на «Красным Акцябры» ў Маскве да 8 снежня.

Дамоўленасць з праектам «Сноб» прадугледжвала, што Дождь будзе вяшчаць з яго рэдакцыі да лютага. Аднак у пятніцу, 5 снежня, кіраўніцтва тэлеканала папрасілі пакінуць памяшканне да панядзелка. Прычыны патрабаванні названыя не былі.

Як паведаміла генеральны дырэктар Дождя Наталля Сіндзеева, з 8 снежня тэлеканал будзе вяшчаць з часовых студый, якія, магчыма, будуць размешчаны ў кватэрах супрацоўнікаў. Зараз тэлеканал разглядае некалькі памяшканняў. «Калі мы заўтра знойдзем памяшканне, у якое можна заехаць, мы гатовыя ўехаць туды заўтра ж і пачынаем мантаваць студыю. На мантаж паўнавартаснай студыі нам патрэбен месяц», - цытуе словы Наталлі Сіндзеевай Forbes.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула